
Віншавальны вясновы канцэрт ад Аўтаклуба дома культуры г.п. Балбасава зарадзіў станоўчымі эмоцыямі пражываючых аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Тарчылава Успенскага сельскага савета!
14.03.2025Спявалі савецкія песні з запалам і ад душы, а пражываючыя дружна і гучна падпявалі!
А так як канцэрт прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, то ўсе жанчыны былі адораны падарункамі: прысмакамі, сродкамі гігіены, адзеннем.
Вялікі дзякуй, творчаму, душэўнаму калектыву Аўтаклуба г.п. Балбасава. Вы сапраўдныя прафесійная! Мы заўсёды рады бачыць вас у сценах нашага аддзялення!