З 10 па 16 сакавіка 2025 года па ўсёй рэспубліцы праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту!"

17.03.2025

Хатнi гвалт - адна з тэм, пра якую не прынята казаць. Якую прынята ігнараваць і не заўважаць. Таму амаль кожны, сутыкнуўшыся з гвалтам у сваім жыцці, лічыць, што гэта яго асабістая праблема, і толькі ён вінаваты ў тым, што з ім здарылася. Праблема гвалту ў сям'і небяспечная і тым, што наносіць непапраўную шкоду псіхалагічнаму і фізічнаму здароўю, а таксама самаацэнцы ўсіх членаў сям'і.

У перыяд з 10 па 16 сакавіка 2025 года праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту!".

Гэта сумесная акцыя Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, якая праводзіцца ў рамках выканання Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады (пункт 46).

Мэтай акцыі з'яўляецца ўцягванне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у вырашэнні праблем гвалту ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзінаў мер інфармацыйнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Задачы акцыі:

  • прыняцце сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія ўчынілі хатні гвалт;
  • прыцягненне максімальнай колькасці зацікаўленых да вырашэння праблем, звязаных з хатнiм гвалтам, аказанні кваліфікаванай дапамогі пацярпелым;
  • аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні непрацуючым асобам, якія ўчынілі хатні гвалт і пацярпелі ад яго;
  • прыняцце мер па максімальным ахопе наркалагічнай дапамогай грамадзян, якія два і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ў стане алкагольнага ап'янення, у т.л. за хатні гвалт;
  • тлумачэнне палажэнняў заканадаўства па папярэджанні хатняга гвалту.

Калі Вы ці нехта з Вашых блізкіх стаў ахвярай хатняга гвалту, калі вам неабходна эмацыйная падтрымка ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, калі няма з кім падзяліцца сваёй праблемай, звярніцеся па дапамогу!

Дзяржаўная ўстанова "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" прадастаўляе паслугу часовага прытулку ў "крызісным пакоі" і аказанне псіхалагічнай, сацыяльнай і іншых відаў дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту.

Даведкі па аказанні паслугі часовага прытулку, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі Вы можаце атрымаць па тэлефонах: 51-03-91, 54-03-48, 8-029-522-80-59, або па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінеты № 5, 19 у аддзяленні комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН.

Для экстранага рэагавання ў непасрэднай сітуацыі гвалту неабходна звярнуцца ў праваахоўныя органы, патэлефанаваўшы па тэлефоне 102.

Падпішыцеся на нашы навіны