"Сацыяльнае таксі" ў г. Орша і Аршанскім раёне!

21.03.2025

На падставе рашэння Аршанскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 мая 2024 г. №34 паслугай "Сацыяльнае таксі" па перавозцы да аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры па г. Орша і Аршанскім раёне бязвыплатна могуць карыстацца грамадзяне, якія не страцілі здольнасці да самастойнага перамяшчэння:

  • асобы з інваліднасцю I групы
  • асобы з інваліднасцю II групы, старэйшыя за 70 гадоў
  • асоба, іх суправаджае.

Аб'екты сацыяльнай інфраструктуры па г. Орша і Аршанскім раёне:

  • дзяржаўныя органы (арганізацыі) - Аршанскі раённы выканаўчы савет, Аршанскі раённы Савет дэпутатаў, сельскія (пасялковыя) выканаўчыя камітэты Аршанскага раёна;
  • ♦Аршанскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
  • установы сацыяльнага абслугоўвання;
  • установы аховы здароўя;
  • аптэка;
  • юрыдычныя кансультацыі;
  • банк;
  • арганізацыі сувязі;
  • натарыяльныя канторы (бюро)

Перыядычнасць аказання паслугі - не больш за 1 разы на працягу месяца.

Заяўкі прымаюцца ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна па тэлефоне 54-22-92 у працоўныя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 за два дні да выканання заяўкі.

У паслугу не ўваходзіць дапамога ў перамяшчэнні да (ад) транспартнага сродку і па месцы знаходжання.

Падпішыцеся на нашы навіны