
Хатні гвалт
09.04.2025Хатні гвалт - гэта траўміруючае, прыніжаючае, наносячае пакуты або шкоду здароўю і пагражаючае жыццю фізічнае ці псіхічнае ўздзеянне аднаго члена сям'і на аднаго або некалькіх іншых членаў сям'і з мэтай кантролю, запалохвання, выклікання пачуцця страху.
Гвалт, якi здзяйсняецца ў адносінах да чалавека, аказвае негатыўны ўплыў на развіццё і станаўленне асобы. Чалавек, які перажыў гвалт, будзе баяцца людзей, не зможа давяраць ім нават у добразычлівых і адкрытых зносінах.
Варта памятаць, што асабістая недатыкальнасць і бяспека з'яўляецца неад'емным правам любога чалавека.
Гвалт - гэта не тое, што трэба хаваць, замоўчваць, трываць.
У нашай дзяржаве ёсць усе неабходныя прававыя інструменты і магчымасці, каб спыніць хатні гвалт.
Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, сталі сведкам або ахвярай хатняга гвалту звяртайцеся ў міліцыю па тэлефоне 102.
Гэтак жа вы можаце атрымаць дапамогу ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна па тэлефоне 51-03-91, +375 (29) 522-80-59 або па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінеты № 19, 5.