
"Разам – за моцную і здаровую сям'ю"
12.05.202515 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. Гэтае свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. Гэта свята было створана з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, якіх сёння існуе вялікая колькасць.
Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Ва ўсе часы аб развіцці краіны судзілі па становішчы сям'і ў грамадстве і ў адносінах да яе дзяржавы.
Найважнейшым напрамкам беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі з'яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства. Дзяржаўная падтрымка сям'і накіравана не толькі на павышэнне ўзроўню нараджальнасці і рост матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва, але і на ўмацаванне сям'і як сацыяльнага інстытута, маральнай асновы ўстойлівага развіцця грамадства. Дзяржава захоўвае свае сацыяльныя абавязацельствы па падтрымцы сем'яў з дзецьмі. У краіне забяспечаны рост памераў дапамог па доглядзе за дзецьмі, уведзены дадатковыя віды матэрыяльнай падтрымкі сем'яў, прадастаўляецца шырокі спектр сацыяльных паслуг.
З 12 па 17 мая ў Беларусі ў гонар Дня сям'і пройдзе маштабная акцыя "Разам – за моцную і здаровую сям'ю". Мерапрыемствы ахопяць усе рэгіёны краіны і будуць уключаць адукацыйныя, культурныя, спартыўныя і сацыяльныя ініцыятывы.
Тэрытарыяльным цэнтрам Аршанскага раёна напярэдадні Дня сям'і таксама арганізавана мноства акцый і мерапрыемстваў: фотаконкурс, інфармацыйная гарачая лінія, квэст-гульня, круглы стол, дабрачынныя акцыі, выставы, сустрэчы і г. д. (падрабязней пра мерапрыемствы сачыце ў нашых сацыяльных сетках!)
Са святам Вас, дарагія сябры! Беражыце свае сем'і і памятайце, што сям'я - гэта крыніца любові, павагі, то без чаго не можа існаваць чалавек.