
Штогод 1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей
02.06.2025Гэта свята, якое прыпадае на першы дзень лета, упершыню адзначалася ў 1950 годзе. Яно было заснавана ў лістападзе 1949 года ў Парыжы рашэннем кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын і з'яўляецца сёння адным з найстарэйшых міжнародных святаў.
ААН падтрымала гэтую ініцыятыву і аб'явіла абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных напрамкаў сваёй дзейнасці. У 1959 годзе ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, у якой упершыню на міжнародным узроўні замацоўваліся правы і свабоды дзяцей. Аднак, гэты дакумент не меў абавязковай сілы і насіў толькі рэкамендацыйны характар.
20 лістапада 1989 года ААН была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці, якую падпісала 61 краіна. 13 ліпеня 1990 года Канвенцыя была ратыфікавана СССР.
У Рэспубліцы Беларусь ахова дзяцінства – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы.
Міжнародны дзень абароны дзяцей мае свой сцяг - палатно зялёнага колеру, на якім вакол сімвала, які пазначае нашу планету, размясціліся пяць рознакаляровых чалавечкаў (чырвоны, сіні, чорны, белы і жоўты). Усё разам гэта сімвалізуе адзінства і разнастайнасць людзей, якія жывуць на зямлі.
Міжнародны дзень абароны дзяцей - гэта напамін дарослым аб неабходнасці захавання правоў дзяцей на жыццё, свабоду іх меркавання, адукацыю, адпачынак і вольны час, абарону ад фізічнага, псіхалагічнага гвалту і эксплуатацыі дзіцячай працы як неабходных умоў для фарміравання гуманнага і справядлівага грамадства.
Дзень абароны дзяцей з'яўляецца не толькі радасным святам для саміх дзяцей, але і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці, рабіць усё магчымае для таго, каб дзеці раслі шчаслівымі і здаровымі, вучыліся і займаліся любімай справай, а ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і годнымі грамадзянамі сваёй краіны.