Запрашаем грамадзян, якія маюць інваліднасць, на сустрэчу
12.06.2025Запрашаем грамадзян, якія маюць інваліднасць, на сустрэчу, дзе будуць разгледжаны пытанні:
- аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні;
 - пенсійнае забеспячэнне;
 - аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі;
 - сацыяльная падтрымка і прадастаўленне льгот і гарантый.
 
На кірмаш вакансій:
зносіны з наймальнікамі па пытаннях працаўладкавання (пры сабе мець індывідуальную праграму рэабілітацыі, абілітацыі інваліда).
Дата правядзення: 12.06.2025
Час правядзення: 15.00
Адрас правядзення: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43.
ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна".

						
						
						
						
						
