
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны
16.06.2025Віншуем вас з надыходзячым святам - Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Мы адзначаем гэтую знамянальную дату з глыбокай удзячнасцю і трапятаннем, успамінаючы тых, хто перажыў гэтую трагедыю, хто бачыў жахі вайны, хто пазбавіўся блізкіх.
Наш святы абавязак - захаваць гістарычную праўду і памяць пра герояў, перадаваць яе будучым пакаленням, аберагаць і ўмацоўваць мір на нашай зямлі. Мы разумеем, што суверэнітэт - гэта свяшчэнны здабытак, які нам завешчана берагчы.
Для вас аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з 01.07.2025 па 31.07.2025 будуць праведзены акцыі па прадастаўленні на бязвыплатнай аснове наступных відаў паслуг:
- "ПАКУЛЬ МЫ ПАМЯТАЕМ - МЫ ЖЫВЕМ!" - па аказанні транспартных паслуг для выканання заявак любога плана;
- "САЛЮТ, ПЕРАМОГА!" - па аказанні цырульнiцкiх паслуг (стрыжка мужчынская і жаночая);
- "ВАЙНА. ПЕРАМОГА! ПАМЯЦЬ." - па аказанні разавых сацыяльных паслуг па ўборцы жылых памяшканняў і прыдамавой тэрыторыі.
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, невычэрпных жыццёвых сіл, цяпла родных і блізкіх! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой, а ў дамах – дабрабыт!
Заяўкі прымаюцца ў працоўныя дні з 8.00 да 17.00 па ☎ 54-22-92