
Парады псіхолагаў!
16.06.2025Праблема суіцыдаў у сучасным грамадстве застаецца адной з самых сур'ёзных і патрабуючых увагі. Кожны год у свеце здзяйсняецца каля 1 млн. самагубстваў і прыкладна ў 10 разоў больш суіцыдальных спроб. Узровень суіцыдаў павялічваецца з узростам і дасягае максімуму пасля 40-50 гадоў, хоць большасць суіцыдальных спроб прыпадае на 20-29 гадоў.
Што рабіць, калі побач з вамі знаходзіцца чалавек у крызісным стане:
- не саромейцеся ўмяшацца, калі вы лепшы сябар ці выпадковы знаёмы, вы можаце выратаваць жыццё чалавека;
- заўсёды прымайце сур'ёзна любое згадванне пра смерць або суіцыд, нават у жартаўлівай форме або зробленае, між іншым. Магчыма, чалавек хоча дапамогі, але не ведае, як папрасіць яе па-іншаму;
- не захоўвайце інфармацыю аб якім-небудзь паведамленым суіцыдальным намеры, нават калі чалавек паведаміў вам пра гэта канфідэнцыйна. Дзяліцеся сакрэтам, ратуйце сябра;
- кажыце пра тое, што "час лечыць усе раны". Часам гэта дапамагае, а часам не. Суіцыдальныя асобы адчуваюць, што ў іх не засталося часу;
- не кажыце людзям у крызісе, што яны вар'яты, ці толькі спрабуюць прыцягнуць да сябе ўвагу, або "ідзі і рабі гэта". Яны могуць рэальна нанесці сабе нейкае калецтва, каб атрымаць неабходную ім увагу;
- не будзьце аматарам-псіхатэрапеўтам. Рабіце ўсё, што ад вас залежыць, каб чалавек звярнуўся да спецыяліста як мага хутчэй, калі вы падазраяце, што ён можа ў любы момант нанесці сабе шкоду;
- аказвайце падтрымку. Веданне таго, што хтосьці турбуецца аб ім важна для чалавека, які знаходзіцца ў крызісным стане;
- не пакідайце такіх людзей адных у крытычныя моманты;
- рабіце ўсё, што можаце для чалавека. Але пры гэтым памятайце - вы не можаце ўзяць адказнасць за рашэнне іншага чалавека.
Калі вы ці вашы блізкія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адчуваюць крызісны стан, вы можаце звярнуцца за аказаннем паслугі часовага прытулку, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогай або накіраваць свайго блізкага ў тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна.
Вы можаце атрымаць дапамогу дыстанцыйна па тэлефонах: 51-03-91, 54-03-48, 8-029-522-80-59
І па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінеты № 5, 19