Ваш сваяк мае патрэбу ў доглядзе. Дапамагаем вызначыцца з планам дзеянняў
25.07.2025Калі гатовыя самастойна забяспечваць догляд
1. Бясплатна навучыцца навыкам догляду ў тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання
2. Звярнуцца за прызначэннем дапамогі па доглядзе за пажылым старэй 80 гадоў або інвалідам 1-й групы. У якіх выпадках можна і працаваць, і атрымліваць дапамогу па доглядзе, чытайце тут.
3. Калі вы атрымліваеце дапамогу па доглядзе, сваяк ўсё роўна можа атрымаць шэраг сацпаслуг на даму
- паслугі сядзелкі (да 8 гадзін у месяц);
 - паслугі дзённага нагляду (да 8 гадзін у месяц);
 - асобныя сацыяльна-бытавыя паслугі.
 
4. Пры неабходнасці вырашэння асабістых і сямейных пытанняў можа быць прапанавана кароткатэрміновае пражыванне сваяка, якімае патрэбу ў пастаянным доглядзе, у сацыяльным пансіянаце на платнай аснове да 1 месяца не больш за 3 раз у годзе.
Калі не гатовыя самастойна забяспечваць догляд
1. звярнуцца ў ТЦСАН па паслугі сацработніка
каму патрэбен і колькі каштуе, чытайце тут.
2. аформіць паслугу сядзелкі за людзьмі, якія маюць рэзка выяўленае абмежаванне здольнасці да самаабслугоўвання і перамяшчэння.
3. аформіць паслугу дзённага нагляду, ажыццяўленне догляду за людзьмі, якія маюць кагнітыўныя парушэнні.
4. пажылы чалавек/інвалід можа наведваць ТЦСАН ва ўмовах дзённага знаходжання.
- да 8 гадзін у дзень
 - гурткі па інтарэсах, заняткі фізічнай актыўнасці, магчымасць атрыманне псіхалагічнай дапамогі і г. д.
 
5. скарыстацца так званым "дзіцячым садам для пажылых і інвалідаў" - дзённым знаходжаннем у сацыяльных пансіянатах.
- да 5 разоў на тыдзень, да 12 гадзін за адно наведванне.
 - прадастаўляецца ложка-месца,
 - 4-разавае збалансаванае харчаванне,
 - медыцынскія і сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі, а таксама забяспечваецца догляд
 
Пражыванне ў сацыяльным пансіянаце
- грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту
 - інвалідам I і II групы
 
Самае галоўнае - маючыя патрэбу ў пастаянным доглядзе па медыцынскім заключэнні.
						
						
						
						
						
