
Наша работа - пра людзей клопат!
17.09.2025Для паляпшэння якасці жыцця пажылых грамадзян і асоб з інваліднасцю і ўдасканалення сістэмы работы тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна ўкараняе новы від паслуг - фізічную рэабілітацыю на даму.
Фізічная рэабілітацыя на даму - гэта аднаўленне ў хатніх умовах згубленых пасля перанесенага захворвання рухальных і бытавых функцый, паляпшэнне здольнасці да самастойнага пражывання.
МЫ ПРАПАНУЕМ
- паслугу па аднаўленні рухальнай актыўнасці і згубленых бытавых навыкаў (пры захворваннях, звязаныя з парушэннямі апорна-рухальнага апарата);
- паслугу па аднаўленні рухальнай актыўнасці і згубленых бытавых навыкаў (пры захворваннях, звязаных з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы).
НАШЫ АТРЫМАЛЬНІКІ ПАСЛУГ
- грамадзяне ва ўзросце 60 гадоў і старэй, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію маюць патрэбу ў аднаўленні рухальнай актыўнасці, пры захворваннях, звязаных з парушэннем апорна-рухальнага апарата, і захворваннях, звязаных з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы;
- інваліды I і II групы, якія маюць патрэбу ў аднаўленні рухальнай актыўнасці, пры захворваннях, звязаных з парушэннем апорна-рухальнага апарата, і захворваннях, звязаных з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы.
ВАЖНА Для аказання паслугі неабходна прадаставіць медыцынскую даведку аб стане здароўя з заключэннем аб вiдзе захворвання і звязаных з ім парушэнняў.
НАШ ПАДЫХОД
З атрымальнікам паслуг працуе кваліфікаваны інструктар-метадыст фізічнай рэабілітацыі, які правядзе курс рэабілітацыі па індывідуальнай праграме з улікам асаблівасцяў стану вашага здароўя.
Фарміраванне матывацыі ў маючых патрэбу грамадзян і іх блізкіх да рэабілітацыі:
- Вяртанне самастойнасці (перамяшчэнне, самаабслугоўванне);
- Павышэнне якасці жыцця;
- Аднаўленне рухальнай актыўнасці (рознай ступені);
- Засваенне элементарных фізічных рухаў у ложку;
Чым раней пачынаецца рэабілітацыя, тым яна хутчэй і больш эфектыўна.
Паслугі будуць прадастаўляцца дома ў атрымальніка паслуг у працоўныя дні з 8.00 да 17.00
Кошт 1 гадзіны паслугі - 19 руб. 88 кап.
Пракансультавацца і атрымаць усю неабходную інфармацыю можна па тэлефоне ☎ 54 22 92