
Выйсце ёсць заўсёды!
17.09.2025Паважаныя аршанцы і жыхары раёна!
Для вас у аддзяленні комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна працуе гарачая лінія псіхалагічнай дапамогі "Зразумець і дапамагчы" па тэл.54-03-48: кожны панядзелак – з 14.00 да 17.00, кожную сераду – з 09.00 да 13.00.
Патэлефанаваўшы нам, вы зможаце лепш зразумець сябе, разабрацца са сваімі перажываннямі, знайсці падтрымку, разуменне, а таксама значна пашырыць свае магчымасці і шляхі выхаду з цяжкіх жыццёвых сітуацый. Кожны з вас можа атрымаць дапамогу і выявіць глыбінныя рэсурсы ўнутры сябе, якія і з'яўляюцца ключом да вырашэння цяжкіх жыццёвых задач.
Жадаем здароўя і поспехаў на вашым жыццёвым шляху! Мы чакаем вашых званкоў!