Хатні гвалт з'яўляецца актуальнай праблемай у сучасным грамадстве

24.09.2025

Дадзеная праблема, на жаль, нярэдка замоўчваецца, хоць колькасць людзей, якія трапляюць у падобныя сітуацыі, няўхільна расце.

Гвалт у сям'і - гэта мэтанакіраваны эмацыйны або сілавы прымус або дзеянне аднаго чалавека над іншым чалавекам, якое ажыццяўляецца з пэўнай мэтай, насуперак згодзе, волі і інтарэсам пацярпелага.

Асноўнае адрозненне гвалту ў сям'і ад іншых відаў гвалту заключаецца ў тым, што ён адбываецца паміж людзьмі, якія знаходзяцца ў блізкіх ці роднасных адносінах.

Патрапіўшы ў сітуацыю, якая спалучана з небяспекай для жыцця і здароўя, часовы прытулак ад агрэсара дамачадцы могуць атрымаць у "крызісным пакоі".

Калі вы сталі ахвярай хатняга гвалту і вам няма куды дзецца ад хатняга тырана, памятаеце, што ў Оршы існуе "крызісны пакой"!!! Не саромейцеся звяртацца па дапамогу! Беражыце сябе і сваіх дзяцей!

Паслуга прадастаўляецца бясплатна асобам старэйшыя за 18 гадоў. Бытавыя і іншыя ўмовы жыццядзейнасці грунтуюцца на прынцыпах самаабслугоўвання.

Даведкі па аказанні паслугі часовага прытулку, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі вы можаце атрымаць па тэлефоне 51-03-91, 54-03-48,+375 (29) 522-80-59 або ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінеты № 19, 5.

Падпішыцеся на нашы навіны