7 кастрычніка наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў сталі ўдзельнікамі адкрытай медыйнай праграмы "Музей для ўсіх, музей для кожнага"
08.10.2025Мерапрыемства на базе ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава стала не толькі пазнавальным, але і вельмі душэўным. У рамках праграмы ўдзельнікі пагаварылі аб Міжнародным дні пажылых людзей, яго глыбокай значнасці, важнасці праявы павагі і клопату да старэйшага пакалення.
Такія сустрэчы нагадваюць пра каштоўнасць кожнага чалавека і аб'ядноўваюць людзей розных узростаў!
Дзякуем музею за цёплы прыём і арганізацыю такой важнай падзеі.

