Акцыя Увага Для вас, дарагія мамы!

10.10.2025

У сярэдзіне восені - 14 кастрычніка - Беларусь адзначае Дзень маці. Дата святкавання прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Мама - гэта першае слова, якое мы вымаўляем, першыя абдымкі, якія саграваюць нас усё жыццё, і тая безумоўная любоў, якая застаецца з намі назаўжды. Дзень маці становіцца асаблівай нагодай спыніцца і сказаць "дзякуй" самаму важнаму чалавеку ў нашым жыцці.

Напярэдадні Дня маці тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна з 01.10.2025 па 14.10.2025 правядзе акцыі:

  • "Хай шчаслівыя будуць усе мамы на свеце!" - аказанне цырульнiцкiх паслуг маці шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў са зніжкай 20%;
  • "Для той, што даруе нам жыццё!" - аказанне на бязвыплатнай аснове дадатковых сацыяльных паслуг па ўборцы жылых памяшканняў для шматдзетных маці, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму на пастаяннай аснове.

У гэты дзень хочацца сказаць дзякуй усім мамам на планеце за самы лепшы падарунак — жыццё!

Жадаем вам, нашы дарагія, заўсёды і ўсюды адчуваць сябе патрэбнымі і любімымі!

☎ 51-04-99 ☎ 54-22-92 ☎ 56-37-35

Падпішыцеся на нашы навіны