Увага! Акцыя! 15 кастрычніка - Міжнародны дзень белага кія!

14.10.2025

Гэты дзень - зручны выпадак нагадаць жыхарам, што побач з імі жывуць невідушчыя людзі. Нагадаць і расказаць пра іх праблемы. Таму што чым больш відушчых людзей будуць ведаць пра гэта, тым вышэй будзе ўзровень талерантнасці да людзей з інваліднасцю па зроку.

З 15.10.2025 па 15.11.2025 у тэрытарыяльным цэнтры будуць праходзіць акцыі:

  • "Чынячы дабро, мы памнажаем душу" - аказанне цырульнiцкiх паслуг са зніжкай 30%;
  • "Яны бачаць свет сэрцам" - аказанне транспартных паслуг са зніжкай 20%.

Будзьце дабрэй адзін да аднаго, да навакольных і перш за ўсё да жывучых побач невідушчых і са слабым зрокам людзям. Заўсёды старайцеся аказаць магчымую дапамогу, не губляючы пры гэтым цярпення, ветлівасці, тактоўнасці.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму:

☎ 54- 22-92 ☎ 51-04-99 ☎ 56-37-35

14 10 25 01

Падпішыцеся на нашы навіны