
У філіяле тэрытарыяльнага цэнтра ў г. Барань пануе асаблівая, цёплая атмасфера
20.10.2025Да Дня маці і Дня бацькі мы адкрылі ўнікальную фотавыставу пад сімвалічнай назвай "Бацькі — два сэрцы аднаго дома". Гэта не проста экспазіцыя, а сапраўдны сямейны альбом, сабраны намаганнямі нашых наведвальнікаў.
Ідэя апынулася настолькі блізкая ўсім, што людзі прыносілі свае самыя каштоўныя рэліквіі - старадаўнія чорна-белыя фатаграфіі сваіх мам і тат. Іх беражліва даставалі з канвертаў, дзелячыся не проста здымкамі, а неацэннымі гісторыямі сваёй сям'і. Кожны адчуваў лёгкае хваляванне, давяраючы нам захаванасць сваёй памяці.
Сумесна з супрацоўнікамі цэнтра для кожнай фатаграфіі былі прыдуманы кранальныя назвы і паказаны год, што ператварыла выставу ў жывы летапіс эпохі.
Кожны здымак - гэта спыненае імгненне жыцця, цэлая гісторыя кахання, працы і сямейнага цяпла. Мы запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу! Акунуцца ў свет успамінаў, дзе б'юцца два сэрцы аднаго дома - мамчына і татава.
Чакаем Вас!!!