Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Ад усёй душы": каго мы павіншуем сёлета
15.12.2025У цэнтры ўвагі — клопат аб кожным пажылым чалавеку
Акцыя ахопіць больш за 1,6 мільёна чалавек ва ўзросце 65 гадоў і старэй, якія пражываюць у рэспубліцы. Асаблівая ўвага будзе нададзена наступным катэгорыям:
- Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — каля 700 чалавек.
- Асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны — амаль 5,7 тыс. чалавек.
- Доўгажыхары (90 гадоў і старэй) — больш за 42 тыс.чалавек, з іх 586 — стогадовыя юбіляры.
- Адзінокія пажылыя грамадзяне — 126 тыс.
- Адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне — каля 808 тыс.
- Ветэраны працы — 1,9 мільёна чалавек.
У рамках адзіных тэматычных дзён і мерапрыемстваў плануецца непасрэдны ўдзел больш за 27 тыс. пажылых грамадзян і валанцёраў.
Асаблівыя віншаванні чакаюць 4,9 тыс. доўгажыхароў, якія адзначаць у гэты перыяд свае юбілеі і дні нараджэння (90+ гадоў). Іх павіншуюць з падарункамі дома.
Акцыя таксама прыйдзе ва ўстановы, дзе пражываюць і атрымліваюць дапамогу пажылыя людзі:
- 80 сацыяльных пансіянатаў
- 69 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання (ТЦСАН)
- 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання
- 90 бальніц сястрынскага догляду, хоспісы і цэнтры паліятыўнай дапамогі.
У кожнай з гэтых устаноў пройдуць святочныя канцэрты, вечары і дабрачынныя акцыі.

