Увага! Акцыі! Увага!
04.02.202615 ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ
15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Рэспубліцы Беларусь 15 лютага з'яўляецца афіцыйнай памятнай датай. Беларускі народ шануе памяць сваіх суайчыннікаў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку за межамі краіны.
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра з 04.02.2026 па 15.02.2026 правядзе акцыі:
- "ЧАС ВЫБРАЎ ІХ..." - аказанне цырульнiцкiх паслуг воінам-інтэрнацыяналістам са зніжкай 20%.
- "НАВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ ЛЮДСКОЙ..." - аказанне разавых сацыяльных паслуг па ўборцы жылых памяшканняў са зніжкай 20%.
Зніжка прадастаўляецца пры прад'яўленні пасведчанні ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.
ДАРАГІЯ ВОІНЫ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТЫ!
Тэрытарыяльны цэнтр выказвае вам глыбокую павагу за вашу стойкасць і вернасць абавязку. Няхай успаміны будуць светлымі, а горыч страт - стымулам да таго, каб шанаваць мір і клапаціцца пра блізкіх.
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму: 51-04-99, 56-37-35, 54-22-92

