Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны! Выбралі аднагалосна з больш чым 100 варыянтаў
05.02.2026Беларускі саюз жанчын ініцыяваў конкурс на стварэнне лагатыпа неўзабаве пасля таго, як кіраўніком дзяржавы была аб'яўлена тэматыка 2026 года.
"Нам хацелася паглядзець, як дзяўчаты, жанчыны бачаць гэты лагатып, як яго прадстаўляюць. Кожная магла, грунтуючыся на інтуіцыі і пачуццях, прамаляваць свой варыянт. Пры гэтым якіх-небудзь параметраў мы не задавалі. Мы меркавалі, што самі беларускія жанчыны павінны прапанаваць сімвал гэтага года", - сказала Вольга Шпілеўская

