Шлях да самастойнасці
11.02.2026Асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў ставяцца да катэгорый грамадзян, якія патрабуюць асаблівай увагі і падтрымкі. Наша дзяржава дае ім розныя льготы і гарантыі, але важна ведаць, як імі скарыстацца.
Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна прадастаўляе паслугу суправаджаемага пражывання для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Дадзеная паслуга дапамагае маладым людзям адаптавацца да дарослага жыцця праз:
- Індывідуальныя кансультацыі па любых пытаннях.
- Псіхалагічную падтрымку.
- Групавыя навучальныя мерапрыемствы.
Чым яшчэ можа дапамагчы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (г. Орша, вул. Леніна, 43, каб. 13):
- Кансультацыі па аднаўленні дакументаў і атрыманнi пашпарта.
- "Сацыяльная цырульня" (запіс па тэл. 54-22-92).
- Прадастаўленне гуманітарнай дапамогі (пры наяўнасці).
Важныя кантакты:
Агульны тэлефон: 51-60-87, +375292487078
"Гарачая лінія" псіхалагічнай дапамогі "Зразумець і дапамагчы": 54-03-48 (пн: 14.00-17.00; сб: 9.00-13.00)

