Гаворым пра важнае: прафілактыка хатняга гвалту

25.02.2026

Псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна працягвае цыкл сустрэч у працоўных калектывах і навучальных установах Аршанскага раёна.

На гэтым тыдні гутаркі прайшлі:

  • з калектывам ААТ "Станказавод "Красный борец"
  • з выкладчыкамі Аршанскага механіка-эканамічнага каледжа
  • з бацькамі ў Аршанскім каледжы ВДУ ім. П. М. Машэрава

Галоўная мэта сустрэч - навучыць людзей распазнаваць гвалт, прадухіляць яго і ведаць, куды звярнуцца па дапамогу. Важна памятаць: з праблемай не трэба заставацца сам-насам.

Спецыялісты нагадваюць: калі вы сутыкнуліся з хатнім гвалтам, не заставайцеся сам-насам з праблемай. Вы можаце звярнуцца за падтрымкай.

Кантакты для атрымання даведак і дапамогі:

Тэлефоны для сувязі: 51-03-91, 54-03-48, 8-029-522-80-59

Адрас: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, каб. № 5, 19

Падпішыцеся на нашы навіны