Мы заўсёды побач і гатовыя дапамагчы!
03.04.2026У ТЦСАН Аршанскага раёна працуе Call-цэнтр. Гэта месца, дзе вы не застанецеся сам-насам з праблемай. А дзякуючы валанцёрам ГА "БРСМ" мы можам дапамагчы яшчэ большай колькасці жыхароў рэгіёна дыстанцыйна.
Як гэта працуе?
Вам тэлефануюць ці вы тэлефануеце. Спецыяліст складае індывідуальны план дапамогі: ад кансультацыі да сувязі з профільнымі спецыялістамі або дзяржустановамі.
Чаму гэта важна?
Ранняе выяўленне патрэб = своечасовая дапамога. Гэта значна павышае якасць жыцця пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю.
Патрэбна падтрымка вам ці вашым блізкім? Звяртайцеся:
- 51-22-63
- 54-05-72
- +375 (29) 863-31-33
Мы побач. Ваш дабрабыт - наш клопат!

