Актыўнае даўгалецце пачынаецца з клопату пра сябе
10.04.2026Напярэдадні Сусветнага дня здароўя ў аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна прайшла незвычайная сустрэча. Да падапечных прыйшлі спецыялісты Аршанскага дыспансера спартыўнай медыцыны.
Урач Лілія Рыгораўна Мінькова правяла жывы інтэрактыў без сумных лекцый. Гаварылі пра галоўнае:
- Як рухацца, каб падоўжыць маладосць, а не нашкодзіць.
- Чаму кантроль ціску - жыццёва важны.
- Развеялі страхі: спорт пасля 60 гадоў магчымы і вельмі карысны.
Астэапарозу і кагнітыўных парушэнняў можна пазбегнуць, калі рэгулярна рухацца. Рух - лепшая прафілактыка.
"Сусветны дзень здароўя - нагода нагадаць: клапаціцца пра сябе трэба ў любым узросце. Актыўнае даўгалецце - гэта рэальныя крокі ўжо сёння", - падзяліліся спецыялісты.
Дзякуем калегам за супрацоўніцтва! Будзьце здаровыя ў любым узросце!

