Праектная дзейнасць у фокусе ўвагі

16.04.2026

15 красавіка ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў семінар па сацыяльным партнёрстве.

Спікеры закранулі ключавыя тэмы:

  • Тэндэнцыі прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі
  • Прававыя аспекты гуманітарнай дзейнасці
  • Практыка і асаблівасці прыцягнення дапамогі

Яскравым прыкладам паспяховай работы стаў вопыт ТЦСАН Аршанскага раёна. Намеснік дырэктара Наталля Камароўская падзялілася асаблівасцямі рэалізацыі гуманітарных праектаў.

Прыярытэтным напрамкам у рабоце тэрытарыяльнага цэнтра з'яўляецца праектная дзейнасць з прыцягненнем замежнай бязвыплатнай дапамогі. Гэта дазваляе рэалізаваць цікавыя праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці і ўмоў жыцця насельніцтва, і пры гэтым паменшыць нагрузку на бюджэт.

За перыяд з 2018 па 2023 гады ТСАН рэалізавана 7 сацыяльных праектаў

Рухаемся далей.

Падпішыцеся на нашы навіны