Дом без гвалту - жыццё без страху

07.05.2026

Дом - гэта месца, дзе кожны павінен адчуваць сябе ў бяспецы. На жаль, рэальнасць часам бывае іншай. З 11 па 17 мая 2026 у Рэспублікі Беларусь праходзіць прафілактычная акцыя "Дом без гвалту", каб нагадаць: гвалт у сям'і – гэта не асабістая справа кожнага, а сур'ёзная праблема, якую трэба вырашаць разам.

Калі вы сутыкнуліся з гвалтам дома, гэты тыдзень — ваш шанец зрабіць першы крок да свабоды.

Куды звяртацца за дапамогай?

  • УУС 102, 51-83-77
  • Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання:

Часовы прытулак: +375 (29) 522-80-59, 51-03-91

У непрацоўны час: +375 (29) 522-80-59, 102, +375 (21) 351-83-77 Псіхолаг: 54-03-48

  • Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад гвалту ў сям'і: 8-801-100-8-801 (ананімна, бясплатна, штодзённа з 08.00 да 20.00)
  • Служба экстранай псіхалагічнай дапамогі 133 (кругласутачна)

Памятаеце: маўчанне шкодзіць усім - і ахвяры, і дзецям, якія бачаць гвалт, і нават самому агрэсару, якому патрэбна дапамога спецыяліста.

Падпішыцеся на нашы навіны