Насустрач юбілею: у Оршы прайшла віктарына да 95-годдзя ГА "БелТГ"

03.06.2026

У 2026 годзе грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства глухіх" адзначае значную вяху - 95 гадоў з дня свайго ўтварэння. У рамках святочных мерапрыемстваў 02.06.2026 Аршанская першасная міжраённая арганізацыя ГА "БелТГ" сумесна з ТЦСАН правяла інтэлектуальную віктарыну "У тым краі, дзе мы жывем". Удзельнікі віктарыны прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, камандны дух і жывую цікавасць. Па выніках упартай барацьбы пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Правядзенне мерапрыемства і камфортную камунікацыю для ўсіх удзельнікаў забяспечвалі перакладчыкі жэставай мовы: Кастрова В.У., Кірыковіч Я.Н., Дзмітрыева Т.П.

Інваліды па слыху заўсёды могуць атрымаць кваліфікаваную дапамогу спецыялістаў па адрасе: г. Орша, вул. Леніна, д. 43, каб.14.

Дыстанцыйная падтрымка: паслуга анлайн-кансультацыі "Жэст дапамогі Орша" праз мэсэнджар. WhatsApp па тэлефоне +375 (25) 90074 95

Падпішыцеся на нашы навіны