Абмен вопытам і новыя ідэі ў сацыяльнай сферы
08.06.20265 чэрвеня на базе ТЦСАН Аршанскага раёна прайшла абласная рэсурсная пляцоўка. Сабраліся спецыялісты з 25 цэнтраў Віцебскай вобласці, каб абмеркаваць падтрымку людзей з інваліднасцю і сем'яў з дзецьмі-інвалідамі.
Мэта: абмен вопытам і пошук эфектыўных рашэнняў для дапамогі тым, хто ў ёй асабліва мае патрэбу.
Спікеры падзяліліся паспяховымі практыкамі:
- І.А. Чарняўская — аб эфектыўных метадах рэабілітацыі.
- Я.А. Койра — аб рабоце з сем'ямі і новых формах падтрымкі.
- В.М. Астапенка - пра ўплыў прафразвіцця на якасць сацабслугоўвання.
Насычаная праграма: экскурсія па аддзяленні, даступнае асяроддзе, працоўныя майстэрні і iнклюзіўная кавярня "Добрая кава". Госці ўбачылі сучасныя формы работы, гуманітарныя праекты, выступленне ансамбля "Добрыя гукі" і майстар-класы.
Вынік: намечаны мэты і сумесныя шляхі іх вырашэння.
Абмен ведамі - рухавік прагрэсу ў сацпадтрымцы. Няхай такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй!

