За кожнай рэччу - чалавек. Майстэрні "Добрыя рэчы" ў Оршы

12.06.2026

"Добрыя рэчы" - гэта прадукцыя інклюзіўных майстэрняў пры ТЦСАН Аршанскага раёна. За кожным вырабам - талент і праца людзей з інваліднасцю. Дзякуючы працы яны становяцца больш упэўненымi, знаходзяць сяброў і выходзяць у вялікае жыццё.

Купіць такую ​​рэч - значыць сказаць: "Я веру ў цябе". Гэта прамая падтрымка сацыяльнай адаптацыі.

Што можна знайсці? Галоўныя хіты:

Для дома: абрусы, прыхваткі, сурвэткі, пасцельная бялізна, лазневыя наборы.

Для стыльных: зручныя сумкі-шоперы.

Для эмоцый (хіт!):

  • аўтарская кераміка (посуд, магніты, цацкі);
  • тэкстыльныя лялькі-абярэгі - усе розныя;
  • свечкі з вашчыны, падстаўкі, падарункавыя мяшочкі.

Дзе ўзяць?

Прыйсці: г. Орша, вул. Дзяржынскага, 5а. Будні з 7:45 да 18:00.

Патэлефанаваць: +375 (29) 217-52-68 (падкажуць па цэнах і наяўнасці).

Хочаце нешта канкрэтнае? Удакладніце наяўнасць па тэлефоне загадзя.

Давайце рабіць дабро прыгожым. Выбірайце "Добрыя рэчы"

Медыя

Падпішыцеся на нашы навіны