Сёння ў ТЦСАН Аршанскага раёна - папаўненне!

10.08.2026

Мы сустракаем маладога спецыяліста Ксенію Шчалкоўскую, выпускніцу сацыяльна-гуманітарнага каледжа МДУ імя А.А. Куляшова па спецыяльнасці "Сацыяльная работа".

З 7 жніўня Ксенія - наш новы спецыяліст па сацыяльнай рабоце ў аддзяленні першаснага прыёму.

Ззаду: афармленне, інструктаж, знаёмства з калектывам і першая экскурсія.

Наперадзе: першыя прыёмы грамадзян, выезды і праца пад крылом дасведчанага настаўніка.

Калегі ўжо гатовыя падставіць плячо!

Жадаем Ксеніі быць упэўненай, не баяцца пытанняў і дасягнуць усіх пастаўленых мэт! Будучыня за моладдзю, а мы рады, што яна пачынаецца ў нас!

Падпішыцеся на нашы навіны