Гвалт - гэта не "сямейныя разборкі". Гэта злачынства
20.08.202619 жніўня ў рамках Адзінага дня інфармавання псіхолаг ТЦСАН Аршанскага раёна сустрэўся з калектывам ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат".
Казалі пра важнае:
- Што такое хатнi гвалт і якія ў яго формы.
- Чаму агрэсію нельга апраўдваць стомленасцю або абставінамі.
- Куды бегчы, калі ты ці твой блізкі апынуўся ў небяспецы.
Галоўная ісціна, якую мы вынеслі з сустрэчы: кожны мае права на жыццё без страху і павагу да сябе.
Калі вы сутыкнуліся з гвалтам - не маўчыце. У Оршы вам гатовы дапамагчы прафесіяналы.

