Бясплатная рэабілітацыя ў пансіянаце "На Дзвіне": каму, як і калі?

25.08.2026

Жыхары Аршанскага раёна з інваліднасцю могуць прайсці 30-дзённы курс аднаўлення ў аддзяленні рэабілітацыі пры Віцебскім сацыяльным пансіянаце "На Дзвіне". Паслуга бясплатная, уключае пражыванне і трохразовае харчаванне.

Хто мае права?

Інваліды I–II групы з паразай АРА ці зроку, а таксама з парушэннем слыху III–IV ступені, якія пражываюць у Аршанскім раёне.

Што ўваходзіць?

  • ЛФК, фізіяпрацэдуры;
  • навучанне самаабслугоўванню і дамаводству;
  • камп'ютэрныя заняткі;
  • мерапрыемствы з улікам віду парушэнняў.

Дакументы: пашпарт, пасведчанне на льготы, меддаведка, ІПР (пры наяўнасці).

Запіс: ТЦСАН Аршанскага раёна (вул. Леніна, 43, каб. 19).

Даведкі: 51-03-91, +375(29)248-70-78.

Падпішыцеся на нашы навіны