Актыўныя гульні - эфектыўны інструмент адаптыўнай фізкультуры

02.09.2026

У практыку аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна ўкаранёны найноўшыя актыўныя гульні: карнхол, кульбута і эласцік.

Заняткі з іх выкарыстаннем накіраваны на аднаўленне маторных і кагнітыўных функцый у людзей з інваліднасцю.

Галоўная перавага - адаптыўнасць.

У гульні можна гуляць як стоячы, так і седзячы, што забяспечвае роўны доступ для ўдзельнікаў з рознай мабільнасцю. Такі падыход ператварае стандартныя практыкаванні ў інклюзіўны і займальны працэс, значна павялічваючы якасць жыцця.

Запрашаем людзей з інваліднасцю на бясплатныя заняткі!

Адрас: г. Орша, вул. Фелікса Дзяржынскага, д. 5а.

Кантактны тэлефон: 8029 217-52-68

Падпішыцеся на нашы навіны