Рух, які лечыць: Орша - Санкт-Пецярбург

03.09.2026

2 верасня прайшоў тэлемост паміж ТЦСАН Аршанскага раёна і Комплексным цэнтрам сацабслугоўвання Чырвонагвардзейскага раёна Санкт-Пецярбурга. Сустрэча была прысвечана абмену вопытам у кінэзіялогіі — навуцы пра ўплыў руху на мозг і эмоцыі.

Спецыялісты падзяліліся эфектыўнымі практыкамі, якія дапамагаюць:

  • палепшыць памяць і канцэнтрацыю;
  • зняць трывожнасць і напружанне;
  • падняць настрой і зарадзіцца энергіяй.

Падыходы розныя, мэта адна - вярнуць чалавеку кантроль над целам і самаадчуваннем.

Адлегласць не перашкода, калі ёсць жаданне дапамагаць. Разам мы працуем больш эфектыўна!

Супрацоўніцтва паміж цэнтрамі доўжыцца з 2018 года. За гэты час абмен вопытам вывеў дапамогу тым, хто мае патрэбу, на новы ўзровень.

Рады быць часткай вялікай каманды прафесіяналаў!

Падпішыцеся на нашы навіны