Песня збірае сяброў-2026 у Оршы!

11.09.2026

Сёння, 10 верасня, гарадскі Палац культуры ператварыўся ў сапраўдную творчую лабараторыю! Тут прайшоў XII міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці ветэранаў.

Для нас вялікі гонар, што наведвальнікі аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ТЦСАН Аршанскага раёна сталі не толькі гледачамі, а самымі актыўнымі ўдзельнікамі гэтага свята!

Гэты фестываль - больш, чым канцэрт. Гэта жывы масток паміж пакаленнямі, абмен энергіяй і вопытам. Гледзячы на нашых ветэранаў, разумееш: узрост - гэта ўсяго толькі лічба, калі ў сэрцы гучыць песня!

"Вось такія мерапрыемствы натхняюць і дапамагаюць адчуваць, што жыццё старэйшага пакалення можа быць насычаным", - падзяліліся эмоцыямі нашы наведвальнікі.

Дзякуй арганізатарам за гэтае свята душы! Чакаем новых сустрэч!

Падпішыцеся на нашы навіны