Дзень пажылога чалавека

02.10.2026

У Дзень пажылога чалавека прайшло цёплае і душэўнае чаяванне, стол быў прыгожа ўпрыгожаны, а восеньскія букеты стваралі святочную атмасферу. За гарбатай гучалі размовы пра жыццё, успаміны пра маладосць і смешныя гісторыі, а таксама вершы і прыказкі пра восень. Акрамя таго, у рамках сустрэчы прайшоў майстар-клас "Восеньскі вернісаж", які дадаў святу яркіх фарбаў.

Галоўнай падзеяй стала фотасесія з вяночкамі, і гэта асабліва падняло ўсім настрой.

З цёплымі словамі і віншаваннямі да прысутных звярнулася дэпутат Бараньскага гарадскога савета дэпутатаў Тамара Лукіна. Пажадаўшы ўсім прысутным моцнага здароўя, цяпла, клопату блізкіх і доўгіх шчаслівых гадоў.

Падпішыцеся на нашы навіны