Свята цяпла і ўвагі ў ТЦСАН Аршанскага раёна

02.10.2026

Сёння, у Міжнародны дзень пажылых людзей, у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Аршанскага раёна было святочна і шматлюдна!

З віншаваннямі і падарункамі прыйшлі дарагія госці:

  • Галіна Казлова (раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа);
  • Таццяна Цішкова (раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржустаноў);
  • Таццяна Гукова (Аршанская раённая арганізацыя ГА "Беларускі саюз жанчын").

Асобны дзякуй за смачныя пірагі філіялу "Аршанскі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам" і за прыгожыя спартыўныя касцюмы магазіну "Планета" і РГА "Патрыёты Беларусі".

Кожнае добрае слова і ўсмешка сталі пацвярджэннем: нашы пражываючыя не самотныя. Дзякуй усім, хто падзяліў з намі гэтае свята!

Са святам, дарагія нашы! Здароўя, бадзёрасці духу і больш радасці!

Падпішыцеся на нашы навіны