Інклюзіўны турызм становіцца рэальнасцю!
05.10.2026Людзі з інваліднасцю Аршаншчыны зараз могуць падарожнічаць!
Дзякуючы падтрымцы дабрачыннай арганізацыі UNIHELP у ТЦСАН Аршанскага раёна з'явілася ўсё неабходнае для адпачынку на прыродзе: палаткi, палявая кухня, шэзлонгі і інвентар для вольнага часу.
4 кастрычніка адбылася першая паездка ў маляўнічы куток Аршанскага раёна. І гэта толькі пачатак!
Што даюць такія паездкі?
- Сацыялізацыя - зносіны, новыя знаёмствы, пачуццё каманды.
- Рэабілітацыя - свежае паветра і новыя ўражанні дабратворна ўплываюць на здароўе.
- Радасць жыцця - адпачынак душой і новыя ўражанні.
- Развіццё навыкаў - прыгатаванне ежы на вогнішчы, усталёўка палаткi.
Удзельнікі размаўлялі, гатавалі кашу на вогнішчы, фатаграфаваліся і гулялі па лесе. Эмоцыі перапаўняюць!
Выказваем шчырую ўдзячнасць UNIHELP і ўсім сябрам за падтрымку. Дзякуючы вам наведвальнікі атрымліваюць не проста рэчы, а магчымасць жыць паўнацэнным жыццём!
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/10126-inklyuzivnyj-turizm-stanovitsya-realnostyu.html#sigProIdb4f44c18c9
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/10126-inklyuzivnyj-turizm-stanovitsya-realnostyu.html#sigProIdb4f44c18c9

