Свята мудрасці і цяпла

05.10.2026

У аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця адбылася святочная сустрэча, прымеркаваная да святкавання Дня пажылога чалавека.

Загадчыца аддзялення звярнулася да гасцей са словамі глыбокай падзякі і павагі. Для наведвальнікаў гучалі любімыя песні мінулых гадоў, якія сталі прыемным суправаджэннем цёплых успамінаў за кубкам гарбаты.

Спецыялісты аддзялення падрыхтавалі для ўдзельнікаў вясёлыя конкурсы і памятныя сувеніры. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы.

Аддзяленне заўсёды адкрыта для новых удзельнікаў: мы рады бачыць вас у нашай дружнай кампаніі і запрашаем далучыцца да работы розных аб'яднанняў. Разам мы працягнем наша актыўнае даўгалецце!

Падпішыцеся на нашы навіны