"Катарсіс" — лаўрэат I ступені на "Тэатральнай восені"!
03.11.2026Дарагія сябры, радасная навіна! Аматарскі тэатральны калектыў "Катарсіс" ТЦСАН Аршанскага раёна (кіраўнік — Тамара Чарняўская) стаў Лаўрэатам I ступені ў адкрытым конкурсе тэатральнага мастацтва "Тэатральная восень"!
Тамара Камісарава, Лілія Цяглава, Сяргей Лісецкі і Канстанцін Ларчанка пакарылі журы ў намінацыі "Тэатральныя калектывы", прадставіўшы ў Магілёве яркі ўрывак са спектакля па п'есе Міхася Чарота "Мікітаў лапаць" у народных традыцыях. Касцюмы, iгра і атмасфера вясковага побыту - усё на вышэйшым узроўні!
Віншуем кіраўніка і ўсіх удзельнікаў з заслужанай узнагародай! Вы даказалі, што талент і любоў да творчасці не маюць межаў і ўзросту. Дзякуй за працу, эмоцыі і ўклад у культурнае жыццё раёна!
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/10240-katarsis-laureat-i-stepeni-na-teatralnoj-oseni.html#sigProId049266a633
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/10240-katarsis-laureat-i-stepeni-na-teatralnoj-oseni.html#sigProId049266a633

