Дапамога там, дзе яе чакаюць!

12.11.2026

11 лістапада 2026 года каманда "Шматфункцыянальнай сацыяльнай пляцоўкі" ТЦСАН Аршанскага раёна правяла выязную работу ў Балбасаўскім пасялковым савеце.

Каротка аб выніках выезду:

  • Правялі кансультацыі па рабоце ТЦСАН, атрыманні спецсродкаў рэабілітацыі і разавых сацыяльных паслуг.
  • Аказалі прафесійную псіхалагічную дапамогу.
  • Абследавалі 26 пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю.
  • Наведалі пацыентаў на сацыяльных ложках у Балбасаўскай бальніцы для вырашэння пытанняў іх далейшага жыццяўладкавання.
  • Раздалі 54 інфармацыйныя памяткі і буклеты. ​

Робім сацыяльную дапамогу бліжэй і даступней для кожнага!

Падпішыцеся на нашы навіны