Тэатратэрапія ад ВДА "Хасдзей Давід": мастацтва, якое лечыць душу і зараджае энергіяй!

13.11.2026

Госці з тэатра "Менора" наведалі ТЦСАН Аршанскага раёна з узрушаючым спектаклем "Гарачыя матулі". Гэта была не проста сустрэча, а сапраўдная тэатратэрапія!

Што было:

  • Бура эмоцый і шчыры смех
  • Яркія касцюмы і жывая музыка
  • Цудоўная iгра артыстаў

Такія моманты дапамагаюць захоўваць яснасць розуму і дарыць пазітыў - аснову актыўнага даўгалецця. Дзень прайшоў пад дэвізам "Гумар без межаў"!

Дзякуй тэатру "Менора" за свята! Чакаем зноўку!

Падпішыцеся на нашы навіны