Клопат патрабуе не толькі сэрца, але і ведаў

13.11.2026

Спецыяліст аддзялення актыўнага даўгалецця прайшла навучанне па курсе "Спосабы і формы зносін з людзьмі, якія пакутуюць дэменцыяй" пад кіраўніцтвам псіхатэрапеўта з Аўстрыі з вялікім вопытам работы ў дамах састарэлых - Айрын Браден. Гэта быў каштоўны абмен вопытам з калегамі з Карытас (Беларусь) і міжнароднымі экспертамі.

Дэменцыя - гэта не проста страта памяці, а змяненне ўспрымання свету. Новыя веды дапамогуць:

  • знаходзіць "ключык" да кожнага падапечнага нават у складаных сітуацыях;
  • ствараць атмасферу даверу і бяспекі;
  • дапамагаць сваякам лепш разумець блізкіх.

Дзякуем арганізатарам за магчымасць вучыцца ў лепшых! Для нас важна, каб кожны адчуваў сябе патрэбным і абароненым.

Нагадваем: у аддзяленні працуе інфармацыйны рэсурс у дапамогу людзям з дэменцыяй і іх сем'ям, а таксама альц-кафэ "Васількі" — месца, дзе кожнаму падораць кавалачак цяпла.

Падпішыцеся на нашы навіны