"Новы статус": перамога на абласным конкурсе!

13.11.2026

12 лістапада на базе ўнітарнага прадпрыемства "Элект" ГА "БелТІЗ" у г. Віцебску адбыўся абласны конкурс па элементарнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю па зроку "Новы статус".

Больш за 30 удзельнікаў з інваліднасцю па зроку 1 і 2 групы сабраліся разам, каб прадэманстраваць свае навыкі. Сярод іх былі і атрымальнікі паслуг ТЦСАН Аршанскага раёна.

Галоўная мэта мерапрыемства - фарміраванне матывацыі да самаразвіцця, самарэалізацыі і набыццё новых навыкаў у сферы адаптыўных тэхналогій.

І нашы ўдзельнікі справіліся на выдатна!

Асаблівы гонар:

Ганаровае 1-е месца ў намінацыі "Валоданне элементарнымі навыкамі работы з тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі" заняў Фёдар Мінін!

Віншуем пераможцу і ўсіх удзельнікаў з новымі дасягненнямі! Жадаем не спыняцца на дасягнутым і пакараць новыя вяршыні.

Падпішыцеся на нашы навіны