Творым дабро разам: дапамога для асаблівага мерапрыемства!

20.11.2026

Сябры, 3 снежня 2026 года ў Оршы пройдзе мерапрыемства "Студыя сацыяльнай роўнасці "Усё ў тваіх руках", прымеркаванае да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

У яго рамках для людзей з інваліднасцю пройдзе латарэя "Шчаслівы выпадак".

Запрашаем усіх неабыякавых і індывідуальных прадпрымальнікаў падтрымаць нас і падарыць свята гасцям!

Як вы можаце дапамагчы?

  1. Падарункамі або паслугамі: сертыфікаты (салоны, піцэрыі, кандытарскія), гатовая прадукцыя (касметыка, аксэсуары, тавары для дома), хэндмэйд або хатняя выпечка.
  2. Фінансава: перавесці любую суму па QR-кодзе (на фота) - мы самі закупім патрэбныя падарункі.

Кожны ўклад - гэта ўвага, цяпло і радасць для нашых гасцей!

Хочаце далучыцца? Тэлефануйце: +375 (29) 217-52-68

Давайце створым свята разам!

Падпішыцеся на нашы навіны