Гурток "Ясны розум": заняткі працягваюцца

20.11.2026

У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна працягвае работу гурток "Ясны розум". Заняткі праводзіць псіхолаг па графіку, з улікам магчымасцяў і здароўя кожнага ўдзельніка.

На сустрэчах выкарыстоўваем планшэты: трэніруем памяць, увагу і мысленне, разгадваем галаваломкі і крыжаванкі, выконваем заданні на логіку. Усё - у спакойным тэмпе і добразычлівай атмасферы.

Заняткі дапамагаюць падтрымліваць яснасць розуму, зніжаюць трывожнасць і дораць цікавасць да кожнага дня. А яшчэ гэта зносіны, падтрымка і час з карысцю.

Калі ваш блізкі жыве ў нашым аддзяленні і саромеецца далучыцца — не хвалюйцеся. Мы заўсёды рады дапамагчы зрабіць першы крок. Часам дастаткова проста пасядзець побач, а далей — зацягне.

Прыходзьце на групавыя заняткі! Разам зробім жыццё ярчэй.

Падпішыцеся на нашы навіны