Там, дзе гучыць музыка, ажывае цяпло

20.11.2026

"Сярэбраныя валанцёры" аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця зноў адправіліся ў шлях - у госці да тых, каму асабліва дорага ўвага, да пражываючых аддзялення кругласутачнага знаходжання аг. Тырчылава.

Музычна-рухальная пляцоўка напоўніла залу рухам і ўсмешкамі: танчылі, кружыліся, падымалі з месцаў практычна ўсіх! Спецыялісты падрыхтавалі рухомыя і душэўныя конкурсы, а валанцёры прывезлі з сабой пачастункі і — што важней за ўсё — кавалачак цяпла, так неабходны кожнаму там.

Няхай традыцыя, якая стала ўжо пастаяннай, жыве і працягваецца. Бо дабрыня не ведае межаў і не залежыць ад узросту.

А вы можаце далучыцца да атрада валанцёраў. Часам для шчасця трэба зусім няшмат — проста прыйсці.

Падпішыцеся на нашы навіны