«Прадстаўнікі ТЦСАН наведалі рэспубліканскі фестываль «Беларусь - мая песня»

03.02.2024

У рамках рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня» супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтваў Віцебскай вобласці «Віцебская батлейка» ў Палацы Рэспубліцы ў г. Мінску.

У рамках фестывалю была арганізавана і выстава-прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Госці фестывалю атрымалі зарад незабыўных эмоцый і засталіся ў захапленні ад талентаў ураджэнцаў Віцебскай вобласці.

Падпішыцеся на нашы навіны