«Якасныя паслугі - залог поспеху!»

02.02.2024

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў людзям з інваліднасцю I і II групы аказваюцца якасныя сацыяльныя паслугі. Наведвальнікі аддзялення атрымліваюць неабходны догляд, суправаджэнне, вучацца самастойнаму пражыванню, займаюцца ў гуртках па інтарэсах, набываюць працоўныя навыкі, працуюць з дэфектолагам і псіхолагам, наведваюць заняткі па лячэбнай фізкультуры і многае іншае.

Каб кожны чалавек з інваліднасцю мог займацца любімай справай, адчуваць сябе «як дома», у аддзяленні абсталяваны кабінеты для заняткаў маляваннем і рукадзеллем, камп'ютарны клас, трэнажорная зала, працоўныя майстэрні, пакоі для прыёму ежы і адпачынку, душавая. Ёсць кабінеты для заняткаў з псіхолагам і дэфектолагам, пакой для рэабілітацыі асоб з цяжкімі парушэннямі развіцця, абсталяваны медыцынскiм ложкам з пад'ёмнікам, перасоўным пад'ёмнікам, тактыльнымі панэлямі для развіцця сэнсарнага ўспрымання, сталом для пясочнай тэрапіі, мяккімі і масажнымі модулямі, аптычным люстраным падманам для сэнсарнай рэлаксацыі.

Запрашаем людзей з інваліднасцю I і II групы стаць наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, якое знаходзіцца па адрасе: горад Орша, вуліца Фелікса Дзяржынскага, дом 5а.

Тэлефоны для даведак: 54-61-51; +375 (29) 217-52-68. Працуем па будных днях з 7.45 да 18.00.

Падпішыцеся на нашы навіны