Свята для будучых абаронцаў Айчыны!

23.02.2024

23 лютага 2024 года ў гонар Дня абаронцаў Айчыны тэрытарыяльным цэнтрам Аршанскага раёна была арганізавана паездка хлапчукоў са шматдзетных сем'яў і сем'яў, дзе хтосьці з членаў сям'і мае інваліднасць, у Zpark г. Віцебска. Хлопцы былі ў захапленні ад велізарнай колькасці батутаў, тарзанкі, лабірынтаў і іншых дзіцячых радасцяў! Іх смачна накармілі і павіншавалі са святам!

Хай нашы хлопчыкі растуць здаровымі, моцнымі і сапраўднымі мужчынамі! Усіх хлопчыкаў, мужчын і дзядуль ТЦСАН Аршанскага раёна ад усёй душы віншуе з гэтым выдатным святам! І шчыра дзякуе Віцебскаму аддзяленню «Беларускі дзіцячы фонд» і Аўтобуснаму парку № 3 г. Оршы за арганізацыю займальнага падарожжа ў святочны дзень!

Падпішыцеся на нашы навіны